Свята-Аляксееўская царква (Крайск)

Свята-Аляксееўская царква — праваслаўны храм у в. Крайск Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Аляксееўская царква
54°31′45″ пн. ш. 27°29′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Крайск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
2-е Лагойскае благачынне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Царква пабудавана ў 1897 годзе з цэглы на могілках паміж вёскамі Крайск і Рагозіна.

Архітэктура правіць

Архітэктура храма не набыла яскрава вызначанай стылёвай трактоўкі. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай і васьмігранным шатровым барабанам па цэнтры. У аб’ёмнай кампазіцыі дамінуе двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) прыземістая званіца, таксама завершаная шатром з крыжам. Плоскасныя атынкаваныя і пабеленыя фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з лапаткамі ў прасценках.

Літаратура правіць

  • Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн. 2. З—Н / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. — С. 144. — 448 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0988-9.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа. — Мінск: БелЭн, 2007. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць