Свята-Антоніеўская царква (Косава)

Свята-Антоніеўская царква — царква ў імя прападобнага Антонія Вялікага ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.

Праваслаўны храм
Свята-Антоніеўская царква
52°45′28,53″ пн. ш. 25°09′09,66″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Косава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1868 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000307шыфр 113Г000307
Стан Працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзіцца ў цэнтры горада. Пабудавана ў 1868 годзе з цэглы на месцы папярэдняга храма (адзначаны ў 1597 годзе).

Архітэктура правіць

 
Бакавы фасад

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжана-восевай кампазіцыі, якая ўключае 2-ярусную чацвярыковую званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны асноўны аб'ём і апсіду. Званіца накрыта гранёным сферычным купалам з ліхтаром і макаўкай у завяршэнні. Асноўны аб'ём увянчаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Галоўны ўваход у выглядзе арачнага праёма аформлены 2-схільнай навіссю на 2 калонках. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб'яднанымі арачным абрамленнем у асноўным аб'ёме. У дэкоры фасадаў выкарыстаны руставаныя ліштвы, зубчастыя фрызы, прамавугольныя панэлі. Унутры памяшканні царквы аб'яднаны прасветамі, маюць плоскую бэлечную столь, пазбаўлены архітэктурнага дэкору.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 205.

Спасылкі правіць