Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква (Віцебск)

Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква — колішні праваслаўны храм у Віцебску ў раёне Заручаўя (Заручаўскай слабады) — сённяшні двор паміж вуглавымі дамамі на вуліцы Калініна 8/2 і газеты «Праўды» 4.

Праваслаўны храм
Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква
55°11′19″ пн. ш. 30°12′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Канфесія праваслаўе
Архітэктурны стыль барока
Будаўніцтва 17711800 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя Правіць

Пабудавана ў 17711800 гадах з цэглы, верагодна, на месцы папярэдняга драўлянага храма, на сродкі цэха кажамякаў, у барочным стылі. Падчас вайны 1812 года прыстасавана пад млын. Знішчана ў 1950-я гады.

Архітэктура Правіць

Паводле даследаванняў архітэктара А. М. Кулагіна, галоўны фасад фланкіраваўся 2-яруснымі вежамі, над дахам узвышаўся купал на светлавым барабане.

Гл.таксама Правіць

Літаратура Правіць

  • Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква, Віцебск // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2001. – С. 228.