Свята-Георгіеўская царква (Асвея)

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца — праваслаўная царква, пабудавана ў 1992 года з дрэва ў гарадскім пасёлку Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
Асвея. Царква Святога Георгія.jpg
56°01′02,64″ пн. ш. 28°06′07,88″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Асвея
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая
Дата пабудовы 1992 год

АрхітэктураПравіць

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Прамавугольны зруб пераходзіць у 3-гранную апсіду, над якой высокі 2-схільны бляшаны дах з макаўкай па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Да франтальнага фасада далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца-прытвор. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акенцамі.

ЛітаратураПравіць

  • Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 20—21.

СпасылкіПравіць