Свята-Георгіеўская царква (Жыровіцы)

Свята-Георгіеўская царква — адна з цэркваў Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў Слонімскім раёне, помнік драўлянага дойлідства.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
Жыровічы, Георгіеўская царква 2.jpg
53°01′09″ пн. ш. 25°20′25″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Жыровіцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы канец XVIII стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000538шыфр 412Г000538
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Свята-Георгіеўская царква на Вікісховішчы

Жыровіцкая Георгіеўская царква пабудавана ў стылі барока ў канцы XVIII стагоддзя ў в. Жыровіцы (Слонімскі раён) на могілках. Уваходзіць у склад манастырскага комплексу, але планіровачна з ім не звязана.

АрхітэктураПравіць

Адназрубны прамавугольны ў плане храм з пяціграннай алтарнай прыбудовай, арыентаванай на захад. Накрыты агульным двухсхільным дахам з застрэшкам пры пераходзе да вальмавага пакрыцця апсіды. Трохвугольны франтон галоўнага фасада завяршае фігурная барочная вежачка на чацверыковым барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі вокнамі і вертыкальнымі сцяжкамі-брусамі ў прасценках. Апсіда вылучана невялікім уступам, шырока раскрываецца ў залу.

 
Нікадзім Прачыцкі. Цуд Юр'я са змеем. 1751. МСБК НАН

Дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — накладны іканастас, дэкарыраваны разнымі ракайлямі, касічкамі; у завяршэнні круглая люкарна.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць