Свята-Георгіеўская царква (Лядзец)

Свята-Георгіеўская царква — царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца, якая знаходзіцца ў в. Лядзец Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1869 годзе з дрэва. Размешчана ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
52°03′29,62″ пн. ш. 27°04′33,86″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Лядзец
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1869 год

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора, 2-яруснай чацверыковай шатровай званіцы, бабінца, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды. Шатры званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных барабанах. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі са скошанымі верхнімі вугламі, крыжападобнымі і ромбападобнымі люкарнамі. Драўляны разны іканастас 19 ст.

 
Архістраціг Міхаіл. Сярэдзіна 18 ст. НММ РБ

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 235.

СпасылкіПравіць