Свята-Георгіеўская царква (Мір)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
53°27′18,73″ пн. ш. 26°28′39,65″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Мір
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1910 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

На могілках. Пабудавана ў 1910 годзе з цэглы. Прыпісная да Троіцкай царквы.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб'ёмам, да якога далучаюцца прамавугольныя ў плане апсіда і прытвор. Шатровы дах завершаны чатырохгранным драўляным барабанам з макаўкай, прытвор — шчытом з 2 арачнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным праёмам у кілепадобным абрамленні. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны нішамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць