Свята-Георгіеўская царква (Слабодка)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Слабодка, Стаўбцоўскі раён.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
Belarus-Slabodka, SD-Church of George-3.jpg
53°46′18,27″ пн. ш. 26°46′17,90″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Будаўніцтва канец 1880-х
Лагатып Вікісховішча Свята-Георгіеўская царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва (па іншых звестках, царква была пабудавана ў канцы 1880-х гадоў[1][2]). Першапачаткова храм стаяў у лесе пры дарозе Тонава — Слабодка.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры мадэрна. Пабудавана па кананічным чатырохчасткавым сінадальна-царкоўным каноне: двух'ярусная шатровая прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобная малітоўная зала, завершаная васьмігранным барабанам пад самкнутым сферычным купалам з макаўкай, прамавугольная ў плане апсіда з тарцовай рызніцай. Гарызантальна ашаляваныя фасады раслянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць