Свята-Георгіеўская царква (Чудзін)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у Чудзіне Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўная царква
Чудзінская Свята-Георгіеўская царква
Чудзін. Георгіеўская царква (01).jpg
52°43′42″ пн. ш. 26°58′05″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Чудзін
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 1867 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000170шыфр 113Г000170
Лагатып Вікісховішча Свята-Георгіеўская царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

На могілках. Пабудавана ў 1867 г. з дрэва. Была прыпісана да Спаса-Праабражэнскай царквы в. Будча. Перад царквой пастаўлена 1-ярусная вертыкальна ашаляваная званіца з шатровым пакрыццём. У 1898 г. пры царкве пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.

АрхітэктураПравіць

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны выцягнуты па падоўжнай восі зруб завершаны 3-граннай апсідай, з супрацлеглага фасада далучаецца прамавугольны прытвор з ганкам. Яруснасць храма ствараюць рознавялікія 2-схільныя дахі зрубаў, цэнтральны завершаны гранёным барабанам з шатровым верхам.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Расійскій дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 799. Воп. 33. Арк. 91.

СпасылкіПравіць