Свята-Георгіеўская царква (Пераброддзе)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Пераброддзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Праваслаўная царква | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
55°37′34″ пн. ш. 27°23′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пераброддзе |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Дата пабудовы | 1911 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1911 г. з дрэва на месцы храма 1700 г.[1]
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана крыжовай у плане аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй: працяглы прамавугольны ў плане прытвор-бабінец, папярочны аб'ём малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Над фасадамі надбудавана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай.
Зноскі
- ↑ Материалы по истории и географии Дисненского и Виленского ўездов. Витебск, 1896. С. 148; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, «Дело церкви м. Переабродье».
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Пераброддзе)
- Свята-Георгіеўская царква (Пераброддзе) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Пераброддзе) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Пераброддзе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)