Свята-Георгіеўская царква (Ятвезь)

Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Ятвезь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
53°09′45″ пн. ш. 26°18′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ятвезь
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Будаўніцтва 19911994 гады
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы была драўляная аднайменная царква. У савецкі час яна была закрыта і выкарыстоўвалася ў якасці сховішча для гародніны.

У 1991 годзе адбыліся закладзіны падмурка новага храма. 30 ліпеня 1994 года храм быў асвячоны[1].

Архітэктура правіць

Мае прастакутную форму, алтарную частку, адзін цэнтральны ўваход, над якім змесцавана званіца. Тэрыторыя храма ўпарадкавана і абнесена бетонным плотам[2][3].

Зноскі

  1. Георгіеўская царква(недаступная спасылка)
  2. Барановичское благочиние(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2022. Праверана 25 лістапада 2019.
  3. Ятвезь. Церковь Георгия Победоносца

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць