Свята-Дабравешчанская царква (Кунаса)
Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кунаса Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Дабравешчанская царква | |
---|---|
| |
53°19′15″ пн. ш. 26°48′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Кунаса |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з дрэва. Папярэдні драўляны храм у 1851 годзе быў адрамантаваны за кошт князя Радзівіла, але 13 верасня 1877 года быў знішчаны пажарам.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму далучаны прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узведзены васьмігранны светлавы барабан, завершаны шатром і 5 макаўкамі. Макаўкай завершана двухсхільнае пакрыццё двухслуповага ганка. Гарызантальна ашаляваныя сцены па вуглах аздоблены разнымі пілястрамі, прарэзаны аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Дабравешчанская царква (Кунаса) на сайце Глобус Беларусі (руск.)