Свята-Дабравешчанская царква (Рацавічы)
Свята-Дабравешчанская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Рацавічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Дабравешчанская царква | |
---|---|
54°32′34″ пн. ш. 26°36′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Рацавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Лідская епархія |
Дата пабудовы | 1993 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьУ 1886 годзе ў Рацавічах дзейнічала царква. Пры царкве была званіца. У 1892 годзе пры храме была адкрыта царкоўна-прыходская школа. 30 кастрычніка 1961 года была знята з рэгістрацыі і перададзена калгасу «Праўда» для пераабсталявання пад кінатэатр[1]. Храм разабраны ў 1960-х гг.
У 1993 годзе на старым падмурку была пабудавана новая драўляная царква. У сакавіку 1993 года храм быў асвячоны епіскапам Канстанцінам[2]. Новая царква паўтарае па архітэктуры старую[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Дабравешчанская царква (Рацавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)