Свята-Духаўская царква (Казяны)

Свята-Духаўская царква — праваслаўны храм у в. Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Славутасць
Свята-Духаўская царква
Свята-Духаўская царква ў Казянах. Пачатак XX ст.
Свята-Духаўская царква ў Казянах. Пачатак XX ст.
55°17′56″ пн. ш. 26°51′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Казяны
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Заснавальнік Фелікс Ян Пац
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У цэнтры вёскі. Пабудавана на мяжы XIX — XX ст. (да 1903 годзе) з цэглы. Закрыта з 1967 годзе. Да 1990-х гадах. знаходзілася ў спустошаным паўзруйнаваным стане. Адноўлена.

У 1686 г. падкаморы літоўскі Ф. Я. Пац перадаў частку сваіх уладанняў віленскім бенедыкцінкам, якія пабудавалі тут драўляную ўніяцкую Духаўскую царкву (існавала ў 1800).

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, прамавугольная трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаны атынкаваныя і пабеленыя элементы насычанага архітэктурнага дэкору: ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі. У сілуэце пануюць цыбулепадобны купал над асноўным аб’ёмам і макаўка над званіцай.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць