Свята-Духаўская царква (Самахвалавічы)
Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Самахвалавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Калініна, 7[1].
Славутасць | |
Царква Раства Хрыстова | |
---|---|
53°44′20″ пн. ш. 27°30′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Самахвалавічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Будаўніцтва | 1995—1999 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗ 1 лютага 1994 году па благаславенні Філарэта пад царкву быў зняты ў арэнду дом. У 1995 годзе пачалося будаўніцтва храма[2].
Архітэктура
правіцьПабудавана з цэглы. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам, які фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала, бакавыя прыдзелы, 5-гранная апсіда, трапезная з плоскай 2-яруснай званіцай-сценкай. Аб’ёмная пластычнасць храма дасягаецца спалучэннем разнастайных па форме дахаў: 2-схільнага над малітоўнай залай, трапецападобнага «церамнога» над прыдзеламі, гранёнага пад апсідай. Над алтарнай часткай і прыдзеламі ўзведзены макаўкі. Фасады расчлянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі[3].
Зноскі
- ↑ ХРАМ СВЯТОГО ДУХА В ДЕРЕВНЕ САМОХВАЛОВИЧИ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019. Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Пос. Самохваловичи — храм Святого Духа
- ↑ Свята-Духаўская царква Архівавана 29 верасня 2020.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Духаўская царква (Самахвалавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)