Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Бродніца)

Царква Уздзвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у цэнтры в. Бродніца (Іванаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1865 г. з дрэва.

Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
52°07′40″ пн. ш. 25°41′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Бродніца
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства з рысамі класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю
Дата пабудовы 1865 
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000263шыфр 113Г000263
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

правіць

Падоўжна-восевую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць двух'ярусная чацверыковая званіца-прытвор, малітоўная зала (васьмярык на чацверыку), пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шатры званіцы і васьміграннага барабана ўвенчаны макаўкамі. Адзінарныя і здвоеныя прамавугольныя аконныя праёмы аформлены фігурнымі ліштвамі, вылучанымі на гарызантальнай шалёўцы фасадаў. Увоход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Мастацкую каштоўнасць уяўляюць абразы 19 — пачатку 20 ст. «Архангел Гаўрыіл», «Прападобны Серафім», «Маці Божая з дзіцем», «Архангел Міхаіл», «Спас Пантакратар». Мастацкім рарытэтам з'яўляецца абраз 1712 г. «Маці Божая Адзігітрыя» (дошка, тэмперны жывапіс па леўкасу, адноўлены ў 1865).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць