Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Галавачы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Галавачы Гродзенскага раёна. Размешчана ў цэнтры вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
53°38′06,46″ пн. ш. 24°15′50,80″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Галавачы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Скідзельскае |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі |
Архітэктар | Іван Ігнатавіч Калянкевіч |
Дата пабудовы | 1881 год |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДа сярэдзіны XIX стагоддзя старая драўляная царква ў Верцялішках разбурылася. 21 лістапада 1876 года малодшаму інжынеру Прусаку было даручана знайсці зручнае месца для пабудовы мураванага храма ў суседняй вёсцы Галавачы. 13 красавіка 1877 года губернскі архітэктар Іван Калянкевіч прадставіў у царкоўна-будаўнічую канцылярыю праект і каштарыс на пабудову мураванай царквы на 550 прыхаджан[1].
На будаўніцтва храма ўрад асігнаваў 14761 рублёў. На мясцовых прыхаджан быў ускладзены абавязак па падвозцы будаўнічых матэрыялаў. Будаўніцтва скончылася ў 1881 годзе.
Адкрыта ў 1988—1990 гадах пасля заняпаду.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Будынак прамавугольны ў плане з 5-граннай апсідай і 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцай. Асноўны аб’ём накрыты 4-схільным дахам, над якім на 8-гранным барабане ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка, такая ж завяршае шацёр званіцы, арачныя праёмы якой завершаны кілепадобнымі какошнікамі. Фасады дэкарыраваны карнізам з філёнгавым фрызам, арачныя аконныя праёмы бакавых фасадаў акаймаваны кілепадобнымі ліштвамі, прамавугольныя аконныя праёмы апсіды і трапезнай — прафіляванымі ліштвамі. Малітоўная зала перакрыта драўляной корабавай столлю.
26 верасня 1881 года быў складзены інвентарны вопіс царквы:
Уздвіжанская праваслаўная царква пабудавана з цэглы на падмурку з бутавага каменю, груба абчасанага звонку, мае даўжыню са званіцай у 2 ярусы, размешчанай наперадзе, 13 саж. Атынкавана ўнутры і звонку. Пры ўваходзе ёсць мураваны ганак са сценкамі, прыступкамі і пляцоўкай. У сярэдняй частцы пабудаваны купал, абабіты цынкам і пафарбаваны. Дах званіцы з галоўкай і галава купала накрыты белым ліставым жалезам, а дах царквы чорным ліставым жалезам і пафарбаваны алейнай фарбай. 2 чыгунныя пазалочаныя крыжы. З царквы люк у столі на дах. Шэсць паўкруглых акон |
.
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 81
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 152
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Галавачы)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Галавачы) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Галавачы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)