Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Збочна)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Збочна Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца на ўскраіне вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
53°03′56″ пн. ш. 25°02′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Збочна |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Слонімскае |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Да фасада дабудавана трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, завершаная двух’яруснай цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў лучковых ліштвах.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Збочна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)