Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цапра)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Цапра Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
53°01′33″ пн. ш. 26°42′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Цапра |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Будаўніцтва | 2004 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершая драўляная царква ў Цапры ўзгадаваецца ў пачатку XVI стагоддзя. У 1696 годзе царква была ўніяцкай.
У 1828 годзе манастыр быў закрыты, а царква стала дзейнічаць як прыхадская. На той час царква ўяўляла сабой збудаванне з драўляных брусоў на каменным фундаменце, мела крыжападобны выгляд, была крыта гонтай, з адным купалам адкрытым, а другім — глухім.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны была часткова разбурана агароджа, а са званіцы прапалі званы. У сярэдзіне 1960-х гадоў царква была разбурана, царкоўную маёмасць часткова перавезлі ў горад Клецк.
У 1992 годзе была зарэгістравана праваслаўная абшчына. У 2004 годзе царква была асвячона мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам.
У 2011 годзе была пабудавана дарога да храма, а ў 2012 годзе былі заменены два купалы з крыжамі на новыя залатыя купалы[1].
Зноскі
- ↑ Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цапра) Архівавана 27 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Наркевич, И., свящ. О бывшем в селе Цепре, Слуцкого уезда, Кресто-Воздвиженском монастыре и о судьбе оного/ свящ. И. Наркевич. — Минские епархиальные ведомости. МН., 1870. № 10. С. 283—284.
- НИАРБ, ф.136, оп.1, д.41230. Клировые ведомости по Клецкому благочинию за 1896 год. Л.15.
Спасылкі
правіць- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цапра) на сайце Глобус Беларусі (руск.)