Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (Урэчча)
Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка.
Славутасць | |
Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква | |
---|---|
52°56′54,10″ пн. ш. 27°53′11,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Урэчча |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Слуцкая епархія |
Будаўніцтва | 2000 |
ГісторыяПравіць
Пабудавана і асвячона ў 2000 годзе[1].
АрхітэктураПравіць
Пабудавана з дрэва. Вырашана ў традыцыях драўлянага дойлідства Рускай поўначы XVII стагоддзя. Да цэнтральнага кубападобнага 2-яруснага зруба, завершанага 8-гранным шатровым светлавым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, з фасада далучаны 2-слуповы ганак, па баках прытвора пад какошнікавымі пакрыццямі. Зрубныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах[2].
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (Урэчча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)