Свята-Мікалаеўская царква (Бабінічы)

Бабініцкая Свята-Мікалаеўская царква — страчаны праваслаўны храм у аграгарадку Бабінічы Віцебскага раёна.

Царква
Свята-Мікалаеўская царква
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Бабінічы
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1841 год
Стан страчана

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1841 годзе ў рускім архітэктурным стылі ў в. Бабінічы. Твор народнага драўлянага дойлідства. Страчана ў 1930-х.

Архітэктура правіць

Даўжыня з трох'яруснай званіцай 9½ сажня, найбольшая шырыня 4 2/3 сажня, вышыня малітоўнай залы 3 сажні, вышыня званіцы 6 сажняў. Храм вянчалі дзве галавы — адна на купале над малітоўнай залай, другая на званіцы. Фасады чляніліся 9 прамавугольнымі і 2 паўкруглымі вокнамі і 4 на васьмігранным барабане купала. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з'яўляўся іканастас даўжынёй 2 сажні 2 аршыны і вышынёй 3 сажні. Пры храме ў 1899 г. пабудавана аднакласная царкоўнапрыходская школа — драўляны абшыты цёсам і крыты жалезам будынак на 16 акон памерамі 10х4 сажні, вышынёй 2 сажні. Па архіўных звестках, у вёсцы была яшчэ адна драўляная Свята-Мікалаеўская царква і драўляны малітоўны дом (пабудаваны ў 1910 г.), дах якога быў упрыгожаны па цэнтры цыбульчатай галоўкай. Галоўка лунала і над званіцай.

Літаратура правіць

  • Кулагін, А. М. Страчаная архітэктурная спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 714.

Спасылкі правіць