Свята-Мікалаеўская царква (Крайск)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Крайск Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
54°31′16″ пн. ш. 27°30′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Крайск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Благачынне 2-е Лагойскае благачынне 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы, часткова разбурана ў Вялікую Айчыную вайну, рэканструявана пад клубную пабудову. Адкрыта ў 1990-я гг.

Архітэктура правіць

У час рэстаўрацыі ў 1997 — 2000-я гг. (архітэктар Г. Лаўрэцкі) архітэктура храма набыла кананічную кампазіцыю: званіца-прытвор, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Асноўны кубападобны аб’ём завершаны шатровым дахам з цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане; плоскасныя фасады члянёны 3 арачнымі праёмамі. У сілуэце будынка пануе двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная гранёным шатром з макаўкай. Архітэктурна-дэкаратыўная пластыка абмежавана фрызам-парэбрыкам, кілепадобнымі ліштвамі з калонкамі арачных праёмаў.

Літаратура правіць

  • Минская область: энциклопедия. В 2 т. Т. 2 / Редкол.: Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — С. 211. — 784 с.: илл. — ISBN 978-985-11-0399-3.
  • Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн. 2. З—Н / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. — С. 144—145. — 448 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0988-9.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа. — Мінск: БелЭн, 2007. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць