Свята-Мікалаеўская царква (Петрыкаў)

Свята-Мікалаеўская царква — помнік архітэктуры псеўдавізантыйскага стылю ў Петрыкаве (сучасная вул. Ліпунова). Пабудавана ў 1910-я гг. з цэглы на месцы храма 1830 г.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
Петрыкаў. Мікалаеўская царква (06).jpg
52°07′27,9″ пн. ш. 28°29′58,3″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Петрыкаў
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль псеўдавізантыйскі стыль

АрхітэктураПравіць

 
Царква з боку апсіды

Мураваны будынак мае крыжападобную кампазіцыю з трохапсіднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа ўвянчанае вялікім светлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе размешчаная трох'ярусная вежа-званіца з купалам, завершаным галоўкай. У аснове архітэктурна-пластычнага рашэння фасадаў арсенал дэкаратыўных сродкаў старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: закамары, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, паяскі, сухарыкі, уразныя вуглавыя калонкі.

Інтэр'ерПравіць

 
Інтэр'ер царквы

Унутраная прастора нарастае ад нізкай трапезнай праз цыліндрычныя скляпенні прыдзелаў да круглага барабана ў цэнтры, абапёртага на магутныя аркі. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Благавешчанне», «Маці Божая з дзіцем».

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць