Свята-Мікалаеўская царква (Ястрамбель)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, які знаходзіўся ў в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна і не захаваўся.

Царква
Свята-Мікалаеўская царква
53°01′49,68″ пн. ш. 25°57′19,55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ястрамбель
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль народнае дойлідства Беларусі
Дата пабудовы 1840 год
Стан не захавалася
Map

Была размешчана ў баку ад вёскі. Пабудавана ў 1840 г. з дрэва, рэканструявана ў 1925 г.

Гісторыя правіць

Першае апісанне драўлянай капліцы ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў маёнтку Ястрамбель змешчана ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Капліца была пабудавана па фундацыі пана Моклака.

Згодна з апісаннем 1864 года ў вёсцы Ястрамбель размяшчалася драўляная 5 класа Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1840 годзе прыхаджанамі. Пры царкве было 50 дзесяцін зямлі. Прыхаджан 865.

У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года згадваецца драўляная Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1840 годзе.

У склад прыходу ўваходзілі вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Скварчыцы, Гінцавічы, Кунцэвічы, Валахва, Гайкаўцы, Замошша. Прыхаджан 1533 душ.

Настаяцелем храма быў Аляксандр Савіч, рукапаложаны ў 1849 годзе, узнагароджаны скуф'ею. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства і школа.

Святары Свята-Мікалаеўскай царквы вёскі Ястрамбель: Іаан Лаўроўскі (1889), Іаан Лукашэвіч (1893), Іосіф Кезевіч (1895—1908), Канстанцін Радзівіновіч (1910), Стэфан Сінякоў (1912—1915) (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Мінскай губерніі).

Архітэктура правіць

Царква была вырашана кубападобным зрубам з глухім купалам над гонтавым дахам і прырубам апсіды. Вокны размешчаны ў адзін рад, мелася двое дзвярэй. Драўляны іканастас быў пафарбаваны ў карычневы колер, з пацямнеўшаю пазалотаю ў некаторых месцах, складаўся з 7 абразоў мясцовага пісьма.

На званіцы, размешчанай асобна, было тры званы вагою ў 5, 2 і 1 пуд.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4. — С. 613.
  • «Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с., стар. 126—127.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 647.
  • Памятныя кніжкі Мінскай губерніі на 1883, 1889, 1891, 1893, 1895, 1898, 1900, 1902, 1905, 1907, 1908, 1910, 1912, 1913, 1915 гады.

Спасылкі правіць