Свята-Мікалаеўская царква (Абідземля)
Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм-капліца[1] у в. Абідземля Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°37′38″ пн. ш. 27°49′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Абідземля |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Будаўніцтва | 2011 |
Гісторыя
правіць3 ліпеня 2011 годзе адбылося асвячэнне капліцы. Настаяльнікам з’яўляецца протаіерэй Рыгор Віктаравіч Бяляцкі[2].
Архітэктура
правіцьІканастас капліцы складзены з абразоў старадаўняй школы беларускага іканапісу. Знаходзіцца абраз Святой Троіцы, які быў знойдзены ў Пакроўскай царкве в.Чыжэвічы, куды перш быў прынесены з Пакроўскай царквы в. Вялікі Рожан у XVIII стагоддзі. Астатнія старадаўнія выявы таксама знаходзіліся ў вёсках Беларусі. Арыгіналы абразоў сёння захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[3].
Зноскі
- ↑ Свята-Мікалаеўская царква (Абідземля) Архівавана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ [ http://soligorsk.city/church/hram_nik_chudotvortsa/ Архівавана 28 верасня 2020. Храм у в. Абідземля]
- ↑ Мікалаеўская капліца