Свята-Мікалаеўская царква (Азярніца)

Свята-Мікалаеўская царкваправаслаўны храм на ўскраіне в. Азярніцы, Слонімскага раёна. Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.

Царква
Свята-Мікалаеўская царква
53°04′22,81″ пн. ш. 25°00′34,41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Азярніца
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1867 год
Стан працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1867 г. з цэглы на сродкі казны (6654 руб.); была прыпісана да Раства-Багародзіцкай царквы вёскі Міжэвічы. У 19 стагоддзі маёнтак Азярніца належаў святару Антону Аліфяровічу.

Архітэктура правіць

 
Царква з боку апсіды

Падоўжана-восевую кампазіцыю белакаменнага храма фармуюць двухярусная чатырохгранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб'ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Маляўнічы сілуэт завяршаюць самкнуты сферычны купал з макаўкай над званіцай і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане асноўнага аб'ёму. Уваход вырашаны чатырохслуповым арачным рундуком з бочкавым кілепадобным пакрыццём. Лапідарны дэкор абмежаваны філёнгамі шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі.

Царква акаймавана бутавай агароджай з чатырохслуповай брамай.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. стар. 10.

Спасылкі правіць