Свята-Мікалаеўская царква (Бобр)

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г. п. Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Талачынская, 21.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
54°20′26″ пн. ш. 29°16′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Бобр
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Крупскае благачынне
Map

Гісторыя правіць

 

У 1885 годзе ў населеным пункце існавалі два праваслаўныя храмы, якія не захаваліся да нашых дзён.

У 1992—1995 гадах на сродкі вернікаў і калгаса «Бобр» была збудавана сучасная царква. У 1995 годзе мастак Алесь Пушкін пачаў працу над манументальнымі роспісамі царкоўных сцен.

17 лютага 2011 года царква згарэла. У 2016 годзе царква была адбудавана. 29 кастрычніка 2016 года біскуп Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін здзейсніў чын асвячэння[1].

Архітэктура правіць

Храм пабудаваны з чырвонай цэглы, з трыма купаламі. У архітэктуры храма скарыстаны традыцыі, характэрныя для маскоўскага дойлідства, якія прыняты ў будаўніцтве цэркваў ХIХ стагоддзя. У плане храм крыжавата выцягнуты ў падоўжнай восі. Яго кампазіцыю фарміруюць прытвор са званіцай, купалаватая малітоўная зала, трохкантовая апсіда. Адкрытая званіца знаходзіцца над прытворам[2].

Зноскі

Спасылкі правіць