Свята-Мікалаеўская царква (Верхалессе)
Царква Святога Мікалая — праваслаўны храм у вёсцы Верхалессе Кобрынскага рёана Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°04′49″ пн. ш. 24°18′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Верхалессе |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Кобрынскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Архітэктар | Пётр Іванавіч Залатароў |
Будаўніцтва | 1882—1888 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000417 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1882—1888 гадах на месцы драўлянага храма, які згарэў 3 красавіка 1881 года. У аснову будынка архітэктар Пётр Залатароў паклаў нармальны чарцёж № 22.
9 жніўня 2020 года ў царкве адбыўся пажар. У выніку былі пашкоджаны дах на плошчы 30 квадратных метраў і купал. Абыйшлося без пацярпелых. Прычына пажару высвятляецца[1].
Архітэктура
правіцьПомнік сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, складзенай з асноўнага аб’ёму, прамавугольнай апсіды і васьміграннай шатровай званіцы над прытворам. У сілуэце храма пануюць цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане ў цэнтры крыжовага шатровага даху і макаўка званіцы. Вертыкальна ашаляваныя фасады апяразаны карнізам простага профілю з дзвюхграннымі заломамі на бакавых фасадах, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. Тры ўваходы аформлены 2-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Залатаровым быў выкананы і 2-ярусны іканастас у «рускім стылі».
Зноскі
- ↑ Церковь XIX века горела в Кобринском районе (руск.). БелТА (10 жніўня 2020). Праверана 11 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 254
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Верхалессе)
- Свята-Мікалаеўская царква (Верхалессе) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Верхалессе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Верхалессе) на сайце «Архіварта»