Свята-Мікалаеўская царква (Верхнядзвінск)

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворцаправаслаўная царква, пабудавана ў 1819 годзе з цэглы ў горадзе Верхнядзвінску. У 1895 г. адзначана як сабор; да яго была прыпісана могілкавая драўляная Барыса-Глебская царква.

Царква
Свята-Мікалаеўская царква
55°47′03,56″ пн. ш. 27°56′01,69″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Верхнядзвінск
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1819
Дата пабудовы 1819 год
Стан працуе
Map

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры класіцызму. Кананічную 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце дамінуе 3-ярусная чацверыковая званіца, завершаная невысокім шатром; ярусы вылучаны прафіляванымі карнізамі, прарэзаны арачнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі. Над прамавугольным у плане асноўным аб'ёмам узведзены магутны цыліндрычны светлавы барабан з паўсферычным купалам, завершаным невялікім купалком на цыліндрычнай шыі. Плоскасныя сцены крапаваны вуглавымі пілястрамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з замковым каменем. Аб'ёмы апяразаны прафіляваным карнізам на сухарыках.

Інтэр'ер правіць

Прастора малітоўнай залы павялічана высокім светлавым барабанам, у яе шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца памяшканні трапезнай і апсіды. Сцены і скляпенні ў інтэр'еры пакрыты алейнай фарбай некалькіх таноў з трафарэтным малюнкам, купал пабелены. Абразы: «Евангелісты Матфей і Лука» (18 ст.), «Раство Маці Божай» (канец 18 ст.), «Маці Божая Вастрабрамская» (19 ст.).

Літаратура правіць

  • Верхнедвинская Николаевская церковь // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2006. – Т. 2. – С. 633.

Спасылкі правіць