Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольскай.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°11′21″ пн. ш. 24°01′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Вялікая Бераставіца |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Бераставіцкае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Архітэктар | Якаў Марцінавіч Фардон |
Дата пабудовы | 1867 год |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя Правіць
Пабудавана ў 1867(8) годзе з цэглы на месцы струхлелай драўлянай, званіцы — у 1882 годзе. Праект складзены ў 1858 годзе архітэктарам Я. М. Фардонам[1][2]. Адкрыта ў 1988—1990 гадах.
Архітэктура Правіць
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны крыжовы ў плане аб’ём, сяродкрыжжа якога завершана двух’ярусным чатырохгранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і вуглавымі лапаткамі.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 324, арк 7; спр. 1233, арк 50, 96.
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
Літаратура Правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца)
- Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)