Свята-Мікалаеўская царква (Гомель)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Бранская, 1[1].
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°27′02,60″ пн. ш. 31°02′06,80″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Гомель |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская і Жлобінская епархія |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Джон Кларк |
Дата пабудовы | 1805 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
ГісторыяПравіць
Будаўніцтва царквы датуецца 1805 годам, яна знаходзілася ў цэнтры былой вёскі Валатава (зараз Чыгуначны раён Гомеля). Храм быў збудаваны на датацыі і па дырэктыве графа Румянцава на месцы старой струхлелай драўлянай царквы.
У другой палове XIX стагоддзя Гомель перайшоў князю Івану Паскевічу і ўсе сяляне, якія жылі ў Валатаве, былі пераселены ў суседнюю вёску Іванаўка. У выніку чаго храм быў закрыты і пуставаў практычна паўстагоддзя.
У 1899 годзе, пасля рамонту, царква была зноў адкрыта. У часы СССР царква была закрыта.
У 1999 годзе было распачата аднаўленне храма.
АрхітэктураПравіць
Для будаўніцтва новага храма з Англіі быў запрошаны архітэктар Джон Кларк. Галоўны алтар быў распісаны мясцовым іканапісцам Сазонавым. Праз некалькі гадоў пасля будаўніцтва храма драўляная падлога была заменена на цагляны.
У канцы XIX стагоддзя архітэктарам Камбуравым была пачата рэстаўрацыя храма[2].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Свята-Мікалаеўская царква (Гомель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)