Свята-Мікалаеўская царква (Данілавічы)
Свята-Мікалаеўская царква — былы праваслаўны храм у в. Данілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°38′08,25″ пн. ш. 30°57′54,41″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Данілавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гомельская і Жлобінская |
Архітэктурны стыль | Псеўдарускі |
Дата заснавання | 1926 |
Дата скасавання | 19.03.2006 |
Стан | Страчана |
Гісторыя
правіцьЦарква знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1926 г. з дрэва. 19 сакавіка 2006 г. царква згарэла, на яе месцы пабудаваны новы цагляны храм.
Архітэктура
правіцьВырашана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Кананічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць званіца-прытвор, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над цэнтральным зрубам узведзены магутны васьмігранны шатровы барабан, завершаны, як і шацёр двух'яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры Абразы 19 ст. «Благавешчанне», «Каранаванне Марыі», «Маці Божая Траяручыца», «Спас Вялікі Архірэй», «Спас», «Святы Мікалай» і «Цуд Георгія аб змеі» (дошка, алей).
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Мікалаеўская царква (Данілавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Данілавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква і праваслаўны прыход Свяціцеля Мікалая на сайце Radzima.net