Свята-Мікалаеўская царква (Дудзічы)
Свята-Мікалаеўская царква — былы помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў першай палове XIX стагоддзя з дрэва ў в. Дудзічы Чачэрскага раёна.
Царква | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°44′49″ пн. ш. 30°50′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дудзічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Стан | згарэла |
Архітэктура
правіцьЦарква трохзрубная, складаецца з квадратнага ў плане двух'яруснага асноўнага аб'ёму, бабінца і пяціграннага алтарнага зрубу. Сцены завершаныя суцэльным поясам антаблементу. Над асноўны аб'ёмам васьмігранны купал з макаўкай, над бабінцам двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку). Сцены будынку гарызантальна ашаляваныя, вуглы дэкарыраваныя дашчанымі накладкамі, якія імітуюць мураваны руст, шэраг вертыкальных дошчачак на фрызе ствараюць трыгліфы. Прамавугольныя вокны ў спрошчаных ліштвах з філёнгамі над імі. Інтэр'ер царквы зальны. Асноўнае памяшканне перакрытае васьмігранным скляпеннем. Столь бабінца і алтарнай часткі плоская.
Страта
правіцьЗноскі
- ↑ Свята-Мікалаеўская царква (Дудзічы) на сайце Radzima.org
- ↑ Свята-Мікалаеўская царква (Дудзічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Дудзічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Дудзічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Дудзічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)