Свята-Мікалаеўская царква (Лучнікі)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Лучнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў цэнтральнай частцы паселішча.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°02′29″ пн. ш. 27°30′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лучнікі |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Першае згадванне | 1999 |
Будаўніцтва | 1999—2003 гады |
Сайт | luchnik.cerkov.ru |
Гісторыя
правіць22 мая 1999 года протаіерэем Міхалам Вейга была здзейснена закладка будаўніцтва храма. Грамада была зарэгістравана 30 чэрвеня 1999 года.
Першае набажэнства адбылося 5 мая 2002 года. У 2003 годзе будаўніцтва было скончана. 7 жніўня 2004 года храм быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам[1][2].
Першым настаяцелем да 6 чэрвеня 2008 года быў святар Сергій Чарны. Цяперашні настаяцель — святар Ігар Штэпа.
Архітэктура
правіцьГалоўны інжынер Б. П. Яноўскі[3].