Свята-Мікалаеўская царква (Лядна)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Лядна Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°59′26″ пн. ш. 27°13′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Лядна |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Першае згадванне | 2015 |
Будаўніцтва | 2015—2017 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПрыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца быў зарэгістраваны 3 верасня 2008 года. Прыход прыстасаваў пад малітоўнае памяшканне сельскі дом.
8 сакавіка 2015 года, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў чын закладкі каменя ў падмурак храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца. 25 лістапада 2015 года Уладыка Антоній здзейсніў чын асвячэння купалоў і надкупальнага крыжа храма. 3 чэрвеня 2016 года былі асвечаныя званы для храма.
21 траўня 2017 года епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў чын асвячэння храма[1].
Пробашчам храма зэяўляецца іерэй Павел Сяргееў[2].
Зноскі
- ↑ Мікалаеўская царква Архівавана 31 снежня 2022.
- ↑ Свята-Мікалаеўская царква (Лядна) Архівавана 27 чэрвеня 2022.