Свята-Мікалаеўская царква (Новы Пагост)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Новы Пагост Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Праваслаўная царква | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
55°29′37″ пн. ш. 27°28′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Новы Пагост |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Мёрскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1878 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
ГісторыяПравіць
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1878 годзе з бутавага каменю і цэглы.
АрхітэктураПравіць
Помнік сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: трох’ярусная шатровая званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Шатровы дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: кілепадобныя і руставаныя ліштвы арачных аконных і дзвярнога праёмаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі — атынкаваныя яны кантрастна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі.
Інтэр’ерПравіць
У скляпеністым памяшканні малітоўнай залы драўляная скульптура «Укрыжаванне» XVII—XVIII стст., абразы XIX ст. «Маці Божая Адзігітрыя», «Забойства Іаана», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл», іканастас.
ЛітаратураПравіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 312
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — ISBN 978-985-11-0389-4.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Новы Пагост)
- Свята-Мікалаеўская царква (Новы Пагост) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Новы Пагост) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Новы Пагост) на сайце Глобус Беларусі (руск.)