Свята-Мікалаеўская царква (Пачапава)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Пачапава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
Свята-Мікалаеўская царква
Свята-Мікалаеўская царква
53°21′41,63″ пн. ш. 25°48′45,27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Пачапава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 1838 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва. Прыпісная да Свята-Пакроўскай царквы вёскі Пачапава. З 1943 г. і да пачатку 21 стагоддзя з'яўлялася прыхадской царквой.

Архітэктура правіць

Твор народнага дойлідства. Адназрубная прамавугольная ў плане пабудова, якая пераходзіць у трохгранную апсіду, 2-схільны дах над якой пераходзіць у вадьмавы, завершаны над трохвугольным франтонам шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны 4 прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор. У інтэр'еры апсіда вылучана іканастасам.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць