Свята-Мікалаеўская царква (Петрыкаў)
Свята-Мікалаеўская царква — помнік архітэктуры псеўдавізантыйскага стылю ў Петрыкаве (сучасная вул. Ліпунова). Пабудавана ў 1910-я гг. з цэглы на месцы храма 1830 г.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
52°07′27,9″ пн. ш. 28°29′58,3″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Петрыкаў |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Тураўская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдавізантыйскі стыль |
Архітэктура
правіцьМураваны будынак мае крыжападобную кампазіцыю з трохапсіднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа ўвянчанае вялікім светлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе размешчаная трох'ярусная вежа-званіца з купалам, завершаным галоўкай. У аснове архітэктурна-пластычнага рашэння фасадаў арсенал дэкаратыўных сродкаў старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: закамары, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, паяскі, сухарыкі, уразныя вуглавыя калонкі.
Інтэр'ер
правіцьУнутраная прастора нарастае ад нізкай трапезнай праз цыліндрычныя скляпенні прыдзелаў да круглага барабана ў цэнтры, абапёртага на магутныя аркі. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Благавешчанне», «Маці Божая з дзіцем».
Зноскі
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Петрыкаў) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Петрыкаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)