Свята-Мікалаеўская царква (Чарнякава)
Царква Святога Мікалая — помнік драўлянага дойлідства.
Праваслаўная царква | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() Свята-Мікалаеўская царква | |
52°21′06,79″ пн. ш. 24°55′13,86″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Чарнякова |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1864 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудаваная да 1725 года ў цэнтры в. Чарнякава Бярозаўскага раёна з дрэва як касцёл, перабудаваная ў 1864 г. і пераасвячоная ў праваслаўную царкву, нанава ашаляваная і пакрытая гонтам. У 1868 г. зроблены іканастас і прыбудаваны тамбур. З гэтага часу вядомая як Мікалаеўская царква.
У 1989 г. царква вернута вернікам, дзейнічае.
Архітэктура
правіцьЦарква трохзрубная. Прамавугольны бабінец, амаль квадратны ў плане асноўны зруб і пяцігранная алтарная апсіда накрытыя агульным двухсхільным дахам з ашаляваным шчытом і развітым прычолкам на галоўным фасадзе. Над заходняй часткай пабудовы — галоўка на глухім барабане (раней бабінец завяршала вежа-званіца). Пры ўваходзе да царквы прылягае тамбур, з поўначы — рызніца. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя.
Інтэр'ер
правіцьІнтэр'ер зальны з плоскай бэлечнай столлю. У верхняй частцы бабінца размешчаныя хоры з бакавой лесвіцай. Сцены і столь абшыты дошкамі і пабелены вапнай. Пазалочаны іканастас з разнымі царскімі варотамі, бакавыя ківоты 1868 г., скампанаваныя з точаных калонак і балясін, разных карнізаў, какошнікаў. Абразы 18 — 19 ст.
Званіца
правіцьУ заходнім баку ад царквы пастаўлена невысокая шырокая двух'ярусная чацверыковая брама-званіца каркаснай канструкцыі, накрытая шатровым дахам (XIX стагоддзе). Звонку канструкцыйны каркас пабудовы ашаляваны дошкамі, ярусы размежаваны гонтавым адлівам. Другі каркасны ярус апяразаны дашчаным парапетам.
Літаратура
правіць- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіцьСвята-Мікалаеўская царква (Чарнякава) на Вікісховішчы |
- Свята-Мікалаеўская царква (Чарнякава) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Чарнякава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Праваслаўе.by Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Чарнякава) на сайце «Архіварта»