Адкрыць галоўнае меню
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
Касцёл Святога Іосіфа
Лідскія краявіды 04.jpg
53°53′37,42″ пн. ш. 25°18′11,63″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Ліда
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Лідская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1797
Будаўніцтва 17971825 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000334шыфр 412Г000334
Стан дзейнічае

Свята-Міхайлаўская царква (Гродзенская вобласць)
Свята-Міхайлаўская царква
Свята-Міхайлаўская царква

Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор (першапачаткова Касцёл Святога Іосіфа) — праваслаўная царква ў г. Ліда на вул. Савецкай, помнік архітэктуры класіцызму. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. З'яляецца рэдкім прыкладам царквы-ратонды ў каталіцкім дойлідстве[1].

ГісторыяПравіць

 
Сабор Архангела Міхаіла ў Лідзе. Здымак пач. XX ст.

Касцёл Святога Іосіфа пры лідскім кляштары піяраў пабудаваны ў 17971825 гадах[1]. На будаўніцтва храма 5000 рублёў ахвяраваў Павел I[1]. Кляштар зачынены ў 1832 годзе. Касцёл у 1842 годзе гарэў, у 1863 годзе перароблены на праваслаўную царкву Міхаіла Архангела, пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960-я гг. будынак быў абсталяваны пад планетарый. У 1971 г. знесена мураваная брама.

АрхітэктураПравіць

 
Корпус кляштара і званіца
 
Інтэр'ер

Мураваны храм-ратонда накрыты паўсферычным купалам, завершаны васьмігранным ліхтаром[1]. Да асноўнага круглага ў плане аб'ёму прылягаюць больш нізкія прамавугольныя ў плане аб'ёмы: прытвор з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і двухпавярховая сакрысція па восі ўсход-захад, невялікія рызаліты з поўдня і воўначы[1]. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордар. Порцік і рызаліты ўвянчаны трохвугольнымі франтонамі. Вокны прамавугольныя[1]. Унутры па перыметры залы размешчаны 8 пар дарычных калон. Побач з касцёлам размешчаны мураваныя аднапавярховы корпус кляштара і аднаярусная званіца.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 342. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993, стар. 263—264.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. -стар. 226—227.

СпасылкіПравіць