Свята-Міхайлаўская царква (Рубель)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Рубель (Столінскі раён). Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока.

Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
51°58′16″ пн. ш. 27°03′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Рубель
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль Усходнепалеская школа дойлідства
Дата пабудовы 1796 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000693шыфр 112Г000693
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў 1936 годзе

Пабудавана ў 1796 годзе, спалучае традыцыі ўсходнепалескай архітэктуры і рысы стылю барока. У 1989 годзе царква аддадзеная вернікам, зроблены рамонт, дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура правіць

Трохзрубны храм глыбінна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага ў плане бабінца, васьміграннага выцягнутага па папярочнай восі цэнтральнага і пяціграннага алтарнагарызніцай з поўначы) зрубаў. У XIX ст. да бабінца і бакоў асноўнага зруба прыбудаваны прамавугольныя ў плане тамбуры, што надало збудаванню крыжовы план. Завяршэнні цэнтральнага зрубу двух'яруснае («васьмярык на чацверыку»), бабінца і алтара аднаяруснае васьмерыковае. Кожны верх увянчаны складаным барочным двух'ярусным купалам. Тамбуры накрытыя двухсхільнымі, рызніца — аднасхільным дахамі. Сцены вертыкальна ашаляваныя, прамавугольныя вокны аздобленыя плоскімі ліштвамі з трохвугольнымі франтончыкамі ў завяршэнні.

Інтэр’ер правіць

 
Сабор Арханёла Міхаіла. Каля 1700. НММ РБ

У інтэр'еры пануе трохсветлавая прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца складаная парусна-бэлечная канструкцыя падтрымкі васьміграннага барабана. Аналагічна вырашана перакрыцце бабінца і апсіды. У бабінцы вылучаны ярус для хораў, якія адкрыты ў залу вялікім праёмам з балюстраднай агароджай. Апсіда вылучана разным іканастасам. Абразы XVIIIXIX стст.: «Маці Божая Адзігітрыя», абраз-таблетка «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай Цудатворац», «Хрышчэнне», «Спас Пантакратар»; Евангелле ў абкладзе 1773 г.

Званіца правіць

На захад ад царквы размешчаная трох'ярусная званіца (верхні ярус васьмерыковы, ніжнія чацверыковыя), накрытая гранёным купальным дахам.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць