Свята-Міхайлаўская царква (Астрамечава)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры з рысамі стылю позняга класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1846 годзе з бутавага каменю і цэглы, абнесена цаглянай агароджай.
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°16′01,74″ пн. ш. 23°35′07,21″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Астрамечава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | невядомы |
Будаўніцтва | 1846 |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
АрхітэктураПравіць
Тры простыя чатырохсценныя аб'ёмы аб'яднаны ў падоўжна-восевую кампазцыю. Сцены акантаваныя і расчлянёныя атынкаванымі і пабеленымі плоскімі і руставанымі лапаткамі, прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Новая стылёвая арыентацыя на формы старажытнарускай архітэктуры праявілася ў надбудове над прытворам васьміграннага яруса шатровай званіцы з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Такая ж галоўка па цэнтры вільчыка вальмавага даху. Гэты стылёвы сімбіёз надае архітэктуры храма пераходны эклектычны характар. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з усходу далучана трохсценная апсіда. У перакрытую плоскай бэлечнай столлю малітоўную залу выступаюць хоры з дэкаратыўнай разной агароджай.
ЛітаратураПравіць
- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; Маст. І. І. Бокі. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Міхайлаўская царква (Астрамечава)
- Свята-Міхайлаўская царква (Астрамечава) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Астрамечава) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Астрамечава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)