Свята-Міхайлаўская царква (Аўсямірава)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Аўсямірава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
51°59′45,52″ пн. ш. 26°28′45,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Аўсямірава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Архітэктар | невядомы |
Будаўніцтва | 1780 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудавана на вясковых могілках у 1-й палавіне XIX стагоддзя з дрэва[1]. Прыпісана да царквы ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Радчыцк.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць шатровая 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, кароткі і нізкі бабінец, прамавугольная малітоўная зала, якая пераходзіць у трохгранную апсіду. Канёк вальмавага даху фланкіраваны цыбулепадобнай галоўкай і макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.
Зноскі
- ↑ Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской
духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
Спасылкі
правіць- Свята-Міхайлаўская царква (Аўсямірава) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Аўсямірава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Аўсямірава) на сайце «Архіварта»