Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Зэльвенскі раён)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Вострава Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
53°14′25,41″ пн. ш. 25°02′13,7″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вострава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Архітэктар | невядомы |
Будаўніцтва | 1780 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1862 годзе на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі з цэглы на сродкі маршала Гарабурды. У 1961 годзе закрыта, адкрыта ў 1988—1990 гг. Абнесена бутавай агароджай.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевую кампазіцыю царквы складаюць прытвор з шатровай чацверыковай званіцай, трапезная, малітоўная кубападобная зала і прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, 4-схільны дах малітоўнай залы і цэнтр апсіды завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Плоскасныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з архівольтамі, апяразаны прафіляваным карнізам.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 89.