Свята-Міхайлаўская царква (Ляскавічы)
Свята-Міхайлаўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Набярэжная, 38.
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
52°06′46″ пн. ш. 28°09′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Ляскавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Тураўская епархія |
Дата пабудовы | 1993 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьСвята-Міхайлаўская храм у вёсцы існаваў у 1879 годзе. У 1930-я гады храм быў закрыты і да нашых дзён не захаваўся.
У 1993 годзе на месцы ранейшай царквы быў збудаваны новы храм. 5 лютага 1993 года храм быў асвячоны епіскапам Тураўскім і Мазырскім Пётрам. Храм пабудаваны за сродкі нацыянальнага парка «Прыпяцкі»[1].
Архітэктура
правіцьХрам з’яўляецца ўзорам беларускага драўлянага дойлідства[2].