Свята-Міхайлаўская царква (Нач)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Нач Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
![]() Свята-Міхайлаўская царква | |
52°50′36″ пн. ш. 26°40′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Нач |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | 1870 год |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1870 г. з дрэва.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным з 2-граннай алтарнай часткай зрубам пад вальмавым дахам, вынас якога на фасадзе падтрыманы 4 слупамі. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. У канцы 1980-х гадоў сцены абабітыя нерыфлёным шыферам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Міхайлаўская царква (Нач)
- Свята-Міхайлаўская царква (Нач) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Нач) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Нач) на сайце «Архіварта»