Адкрыць галоўнае меню
Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
Сідаравічы. Руіны царквы.jpg
53°40′51″ пн. ш. 30°23′18,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Сідаравічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата пабудовы 1865 год
Стан руіны

Царква Святога Архістратыга Міхаіла — праваслаўны храм у вёсцы Сідаравічы Магілёўскага раёна.

ГісторыяПравіць

Царква была пабудавана ў 1865 годзе, да рэвалюцыі адносілася да Быхаўскага павета. Храм быў зачынены ў 1929 годзе і ператвораны ў млын. На цяперашні момант закінуты[1].

АрхітэктураПравіць

У цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана васьміграннай ратондай пад шатровым дахам, да якой дабудавана прамавугольная ў плане нізкая апсіда пад двухсхільным пакрыццём і прамавугольны прытвор. Грані аб'ёму маюць закамарнае арачнае рашэнне, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4