Свята-Пакроўская царква (Бушыкі)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Бушыкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
55°15′51,56″ пн. ш. 27°41′03,43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бушыкі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль барока, рэтраспектыўна-рускі стыль
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудавана ў другой палове 18 ст. на ўзгорку на ўскраіне вёскі з цэглы, пагост акаймаваны бутавай агароджай. Рэканструявана ў 19 ст.

Архітэктура правіць

 
Від на царкву Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Залессі Царкоўным (Бушыках), 1928 год.

Помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая прытвор-званіца, завершаная макаўкай. Прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі (пераплёты ў форме праваслаўнага крыжа) і парнымі пілястрамі ў прасценках, апярэзаны тонкапрафіляваным антаблементам. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным перспектыўным парталам, з выявай Багародзіцы над ім.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць