Свята-Пакроўская царква (Доўск)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква
53°09′28″ пн. ш. 30°27′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Доўск
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Гомельская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм і рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата заснавання 1864
Будаўніцтва 18601864 гады
Сайт dovsk.cerkov.ru
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 18601864 гадах з цэглы. 9 верасня 2007 года пацярпела ад пажару.

Архітэктура правіць

Вырашана ў формах архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны крыжападобны ў плане будынак завершаны купалам на васьмігранным барабане, рызаліты па гранях — невысокімі шчытамі. Праёмы акон і дзвярэй акаймаваны арачнымі архівольтамі. Да апсіды далучаны прамавугольны ў плане адміністрацыйны корпус.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.