Свята-Пакроўская царква (Жабінка)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Жабінка Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольскай.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°11′43″ пн. ш. 23°59′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Жабінка
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1885 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква з боку апсіды

Пабудавана ў 1885 годзе з дрэва.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем утрыраваных форм класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прытвора, бабінца, асноўнага зруба, пяцісценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. чатырохсхільны пакаты дах завершаны васьмігранным барабанам з гранёным паўсферычным купалам. Такі ж купал завяршае чацверыковую званіцу над бабінцам. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны стылізаванымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Арачныя аконныя праёмы акаймаваны руставанымі архівольтамі, фрыз вырашаны поясам гарадкоў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць